Пікеты супраць датэрміновага галасавання



Некалькі завяршальных пікетаў у межах агітацыйнай кампаніі правядуць у Берасці сябры Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Пра гэта паведаміў лідар абласной арганізацыі Ігар Маслоўскі. Мерапрыемствы адбудуцца на выбарчых акругах №3 і №4 восьмага, дзявятага і дзясятага верасня. Палітык звярнуў увагу, што актывісты будуць заклікаць прыходзіць на выбарчыя ўчасткі:

– Безумоўна, будзем заклікаць людзей у першую чаргу не галасаваць датэрмінова, не даваць уладам такой палёгкі, зрабіць іх працу больш складанай. Каб людзі прыйшлі ў апошні дзень, а пажадана – вечарам і прагаласавалі за кандыдатаў ад БСДП.

“Будзем таксама раздаваць улёткі, хаця абсалютная большасць выбаршчыкаў ужо іх атрымала ў паштовыя скрыні ці на нашых пікетах”, – падагульніў Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя