Плошча: ці ўлічаныя памылкі 2006 году?



Дзевяць гадоў таму ў цэнтры Менску на Плошчы ўзнікла намётавае мястэчка. 20 сакавіка 2006 года на другі дзень пасля шматтысячнага мітынгу супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах распачаўся намётавы пратэст.

Цягам чатырох дзён некалькі дзясяткаў намётаў і некалькі соцень чалавек пратэставалі супраць чарговага пераабрання Аляксандра Лукашэнкі.

Пратэст быў гвалтоўна разагнаны.

Адзін з арганізатараў тагачаснага пратэсту лідар Руху салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык мяркуе, што беларуская апазіцыя дагэтуль не зрабіла высноваў з падзеяў дзевяцігадовай даўніны.

– Пасля 2006 года было дастаткова бязглуздае абмеркаванне, адносна тых памылак,  якія мы зрабілі ў 2006 годзе. Шмат хто казаў, што трэба было нешта «браць» некуды хадзіць… Замест таго, каб выкарыстаць наш досвед 2006 году ў 2010 годзе было тое, што мы пабачылі. Гэта страшна, бо наперадзе 2015 год.

Сёлета у Беларусі мае прайсці чарговая выбарчая кампанія. Ужо цяпер апазіцыя фактычна заяўляе, пра тое, што на выбары пойдзе некалькімі калонамі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя