Польшча – другая краіна па аб’ёме дапамогі, аказанай Украіне



Польшча – гэта разлікі міжнародных арганізацый – другая краіна па аб’ёме дапамогі, аказанай Украіне, – заявіў у праграме „Графіці” кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык. Ён падкрэсліў, што падтрымка тычыцца не толькі прыёму бежанцаў, але і гуманітарнай дапамогі, якая накіроўваецца праз усходнюю мяжу.

Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык лічыць, што цяпер у Польшчы знаходзіцца ад 1,5 да 1,8 мільёна ваенных уцекачоў з Украіны. Усяго ў Польшчу прыехала больш за 3 мільёны, але частка з’ехала ў іншыя краіны, а частка вярнулася дамоў пасля адыходу расійцаў з заходняй часткі Украіны.

У эфіры Polskie Radio 24 Міхал Дворчык падкрэсліў, што праз пакет законаў польскі ўрад дазволіў уцекачам доступ да шырокага спектру паслуг і да рынку працы. На пэўны час украінцы атрымалі правы, падобныя да тых, якімі карыстаюцца польскія грамадзяне ў частцы аховы здароўя, доступу да адукацыі і сацыяльнай дапамогі.