Польшча і Эстонія занепакоеныя ваеннай прысутнасцю Расеі ўздоўж украінскіх межаў



Польшча і Эстонія занепакоеныя ваеннай прысутнасцю Расеі ўздоўж украінскіх межаў; нягледзячы на ​​вывад войскаў, ваенная тэхніка засталася, – заявіў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў на сённяшняй прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Эстоніі Эвай-Марыяй Лйімец.  

Кіраўнік польскай дыпламатыі адзанчыў блізкасць польска-эстонскіх адносін і падкрэсліў важнасць партнёрства ў рамках ЕЗ і НАТА. Тэмамі перамоваў былі сумесныя інфраструктурныя праекты, кібербяспека, а таксама сітуацыя ў Беларусі і агрэсіўная палітыка Расеі. Міністар Раў таксама звярнуў увагу на ўсё яшчэ напружаную сітуацыю і – як ён ацаніў – на эскалацыю канфлікту ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Tomasz Gzell/PAP