Польшча і краіны Балтыі выступілі ў падтрымку расейскіх праваабаронцаў



Прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі выступілі з заявай у сувязі з рэпрэсіямі расейскіх уладаў у дачыненні да праваабарончага таварыства “Мемарыял”.

Фота: vedomosti.ru

Кіраўнікі дзяржаў асудзілі спробы Крамля закрыць “Мемарыял” і выказалі сваё захапленне тым, як расейскія праваабаронцы кажуць праўду “аб нязручнай гісторыі і парушэннях правоў чалавека таталітарнымі рэжымамі”.

Прэзідэнты Польшчы і краін Балтыі дамовіліся працягваць супрацоўніцтва ў барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі, дэзінфармацыяй і гістарычным рэвізіянізмам.

Праваабарончае таварыства “Мемарыял” з 1989 года абараняе правы чалавека ў Расеі і дакументуе сталінскія злачынствы на тэрыторыі былога СССР.

Па ініцыятыве ўладаў Расеі ў чацвер у Маскве пачаўся судовы працэс па ліквідацыі арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя