Польшча хоча адмовіцца ад расейскага газу



Пасля 2022 года Польшча хоча стаць цалкам незалежнай ад расейскага прыроднага газу.

Такую заяву зрабіў на завяршэнне свайго візіту ў ЗША міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, — паведамляе Радыё Польшча. Паводле яго, Варшава можа не падоўжыць кантракт з Расеяй, падпісаны былым міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўлякам у 2010 годзе:

«Мы імкнёмся да таго, каб да 2022 году мець магчымасць імпартаваць газ з іншых, палітычна бяспечных крыніц, што дазволіць нам пазбегнуць палітычна матываваных дзеянняў Расеі, якія мелі месца, напрыклад, у дачыненні да Украіны ці Беларусі», — заявіў польскі міністр.