Польшча хоча купіць у ЗША магутную ракетную сістэму



Польшча хоча купіць у ЗША магутную ракетную сістэму.

Калі гэта ўдасца, яна стане другой еўрапейскай краінай пасля Румыніі, якая набудзе гэты комплекс.

Польшча падала афіцыйны запыт на куплянне ў ЗША такой ракетнай сістэмы, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на „Голас Амерыкі”.

Згодна інфармацыі Міністэрства абароны Польшчы ад 19 кастрычніка, краіна прадаставіла ЗША ліст з запытам на закуп высокамабільнай артылерыйскай ракетнай сістэмы M142, ці HIMARS.

Польшча планавала закупіць сістэмы вытворчасці кампаніі Lockheed Martin яшчэ з 2015 года, аднак пачатковыя планы супольнай вытворчасці тады не знайшлі далейшай дамоўленасці.

Беларускае Радыё Рацыя