Польшча можа перадаць Украіне «абарончыя дроны»



Пра гэта падчас сённяшняй ранішняй прэс-канфэрэнцыі паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

На фоне напружанай сітуацыі на лініі Кіеў – Масква, Польшча хоча перш за ўсё выказаць сваю падтрымку і салідарнасць – сказаў Матэвуш Моравецкі.

– Мы салідарныя з нашымі суседзямі ўкраніцамі ў гэтай небяспецы, якая ім пагражае з боку Расеі. Але салідарнасць і словы – гэтага на сёння мала. Сёння гэтыя словы мусяць быць пацверджаныя дзеяннямі.

Гаворачы аб дапамозе Украіне польскі прэм’ер – мністр удакладніў:

– Перадача розных сродкаў першай патрэбы, а таксама ўсё, звязанае з гэтай сітуацыяй, сітуацыяй вайсковай, якая пагражае. Таму мы гатовыя на перадачу абарончай зброі. Пра гэта мы размаўлялі з прэзідэнтам Польшчы, і прэзідэнтам і прэм’ерам Украіны, каб удакладніць іх патрэбы.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі адправіўся сёння з візітам у Кіеў. Кіраўнік польскага ўраду сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэмʼер-міністрам Дзянісам Шмыгалем.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]