Польшча перастане купляць газ у Расеі?



Польшча не плануе працягваць дамовы на пастаўкі газу з Расеі пасля таго, як скончыцца цяперашні доўгатэрміновы кантракт з «Газпромам» у 2022 годзе. Пра гэта паведаміў Reuters Пётр Наімскі, упаўнаважаны польскага ўраду па справах энергетыкі.

Gazprom

Цяпер Польшча купляе ў «Газпрома» 10,2 млрд кубаметраў штогод. Гэта большая частка гадавой патрэбы польскай гаспадаркі на газ, якая складае 15 млрд кубаметраў. Цяперашняя доўгаэрміновая дамова па пастаўкі газу з Расеі была падпісаная яшчэ ў 1996 годзе.

Мы будзем імкнуцца да таго, каб доўгаэрміновы кантракт стаў мінулым. Калі цана на расейскі газ будзе канкурэнтрназдольнаю, мы не выключаем далейшых закупак, але дакладна не на падставе доўгатэрміновага кантракту — сказаў Пётр Наімскі ў час Reuters Eastern Europe Investment Summit.

Каб зменшыць сваю залежнасць ад расейскага газу Польшча ўжо пабудавала тэрмінал для прыёму звадкаванага прыроднага газу ў Свінауйсці, а цяпер зноў плануе будаўніцтва газаводу, які даставіць газ па дне Паўночнага мора.

Дзяржаўная газавая «PGNiG» таксама плануе пабудаваць трубавод для паставак газу з Нарвегіі ў Польшчу. Падрабязнасці будуць вядомыя яшчэ сёлета. Газавод плануецца ўвесці ў эксплуатацыю менавіта ў 2022 годзе, калі скончыцца доўгатэрміновая дамова з Расеяй.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле biznes.pl

 

[manual_related_posts]