Польшча працягне праграму трансгранічнага супрацоўніцтва без Беларусі



У Польшчы пачата падрыхтоўка праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з Украінай на 2021-2027 гады. Раней гэтая праграма рэалізоўвалася ў трохбаковым фармаце Польшча-Украіна-Беларусь. Як гаворыцца ў паведамленні на сайце польскага Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі, ранейшая формула супрацоўніцтва цяпер немагчымая. Але на больш познім этапе рэалізацыі – праграма будзе падрыхтаваная да далучэння Беларусі.

Як адзначыў намеснік міністра Яцэк Жалек, палітычная сітуацыя ў Беларусі і адносіны паміж дзвюма краінамі не дазваляюць працягваць працу над трохбаковай праграмай. Ён дадаў, што Польшча таксама жадае падтрымліваць еўрапейскія перспектывы нашай краіны, таму гатова далучыць Беларусь да праграмы ў далейшай перспектыве. Бюджэт праграмы Польшча-Украіна застанецца такім, як планавалася з удзелам Беларусі, 178 мільёнаў еўра.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: euneighbours.eu