Польшча склікае спецыяльнае пасяджэнне АБСЕ



Польшча на сёння склікала спецыяльнае пасяджэнне пастаяннага савета АБСЕ з прычыны абвастрэння сітуацыі вакол Украіны на просьбу ўкраінскага боку. Сёлета Польшча старшынюе ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

У самой Польшчы ў выходныя пачаліся вучэнні з удзелам амерыканскіх вайскоўцаў. Вучэнні праходзяць на паўднёвым усходзе краіны – паведаміў міністр абароны Марыюш Блашчак. “Мы паслядоўна ўмацоўваем бяспеку на ўсходнім флангу НАТО” – напісаў ён. На гэты час колькасць амерыканскіх вайскоўцаў, размешчаных у Польшчы, складае прыкладна 10 тысяч.

[manual_related_posts]