Польшча збудуе ў Менску новы будынак абмасады



На будаўніцтва новага будынка амбасады Польшчы ў Менску прэтэндуюць чатыры ўдзельнікі. Сярод іх няма беларусаў, гэта – польскія і літоўскія будаўнічыя кампаніі.

У ліку патэнцыйных генпадрадчыкаў прысутнічае некалькі кампаній, якія ўжо працавалі ў беларускіх умовах. Адна з іх польская кампанія Unibep, якая будавала да чэмпіянату свету гатэль „Вікторыя”, будуе гандлёвы цэнтр „Трыніці” ў Гародні для ўладальнікаў „Контэ Спа” і атрымала падрад на ўзвядзенне фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў менскай Серабранцы. Зусім нядаўна Unibep падпісала кантракт на будаўніцтва лагістычнага цэнтра ў Балбасава для кампаніі „Брэміна груп”.

У лік прэтэндэнтаў на падрад для польскага МЗС фігуруюць таксама кампаніі Wicont і IDS BUD. Першая з іх працавала на субпадрадзе для Unibep пры здачы гатэля «Вікторыя».

Чацвёрты прэтэндэнт – гэта польска-літоўскі кансорцыум ў складзе прадстаўніка Польшчы Warbud і Літвы – Alvora. Кампаніі разам працуюць на будоўлях у Вільні, а з беларускімі реаліямі сутыкаўся ўладальнік Alvora Мікалай Калеснік. Яго кампанія пабудавала некалькі аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі.

ej.by