Польскі прэзідэнт падтрымаў ЗША пасля атакі ў Сірыі



Анджэй Дуда падтрымлівае ракетную атаку на сірыйскую авіябазу ў правінцыі Хомс.

У сваёй заяве польскі прэзідэнт заявіў, што падтрымлівае захады ЗША, якія павінны спыніць праліццё крыві.

Прэзідэнт інфармуе, што амерыканцы перадалі яму падрабязнасці аперацыі. Па просьбе Анджэя Дуды, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі павінен падрыхтаваць спецыяльны сітуацыйны рапарт.

“Польшча рашуча асуджае злачынствы, здзейсненыя на мірных жыхарах, і заклікае, каб уся міжнародная супольнасць рабіла мацнейшыя захады для вяртання міру ў Сірыі, спынення вайны і насілля», — напісаў Анджэй Дуда ў заяве.

Польскае Радыё