Польскі Сойм прыняў закон аб абмежаванні замежнага капіталу ў СМІ
Сойм- ніжняя палата польскага парламенту прыняла закон аб абмежаванні замежнага капіталу ў СМІ. Прыняты закон абмяжоўвае ўдзел неэўрапейскіх фірмаў у капітал тэлерадыёкампаній узроўнем 49%. Пагроза навісла над найбуйнейшым польскім апазіцыйным тэлеканалам TVN, які належыць амерыканскай кампаніі Discovery. Некаторыя дэпутаты выказвалі апасенні, што закон можа сур’ёзна сапсаваць адносіны Польшчы з ЗША. Закон яшчэ на этапе абмеркавання выклікаў значны грамадскі рэзананс і хвалю акцый пратэсту.
Беларускае Радыё Рацыя
