Польскія дэпутаты віншавалі беларусаў з Днём Волі



На шэсце з нагоды Дня Волі ў Варшаве завіталі дэпутаты польскага Сэйму. Парламентарыі павіншавалі беларусаў са Святам, а таксама выказалі сваю салідарнасць з беларускім грамадствам.

Гаворыць намеснік старшыні Камісіі Замежных Справаў Робэрт Тышкевіч:

– Гэта наша супольнае свята. У Польшы і Беларусі шмат супольнай гісторыі. Я заўсёды імкнуся ў Дзень Волі Беларусі 25 сакавіка быць разам з маімі беларускімі сябрамі. А тым больш зараз, калі маем дачыненне з глыбокім крызісам дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, калі зноў чыняцца пераследы і рэпрэсіі.

 

Слова да варшаўскіх беларусаў таксама прамовіў дэпутат Анджэй Галіцкі. У сваім выступе палітык зазначыў, што Беларусь як і Польшча мае абсалютна такое ж права быць свабоднай еўрапейскай краінай, і павінна такой стаць.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота charter97.org