Польскія і літоўскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр НКВД



Польскія і літоўскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр НКВД, – паведамляе Беларуская служба „Польскага радыё”. Дыпламаты ўсклалі кветкі каля сімвалічнага драўлянага крыжа ў вёсцы Чэрвень, што пад Менскам у Беларусі.

26 чэрвеня споўніцца 80 гадоў з дня расстрэлу супрацоўнікамі НКВД некалькіх тысяч зняволеных, у тым ліку беларусаў, палякаў і літоўцаў, выселеных з менскіх турмаў у 1941 годзе. Вязняў з Менска пачалі эвакуіраваць у першыя дні пасля пачатку вайны. Частка з іх была расстраляная ў турмах, а частка – падчас маршу на ўсход Савецкага Саюза. У ваколіцах горада Чэрвень, паводле незалежных гісторыкаў, было расстраляна некалькі тысяч чалавек. У непасрэднай блізкасці ад горада ёсць некалькі крыжоў, прысвечаных памяці гэтых людзей.

Фота: Твітэр Польскай амбасады ў Менску