Пра што размаўлялі Ціханоўская і прэзідэнт Літвы? Распавёў Франак Вячорка



Святлана Ціханоўская сустракалася з літоўскім прэзідэнтам Гітанасам Наўседам. Абмяркоўвалі пытанні палітычныя і культурныя. Расказаў у нашым ранішнім эфіры дарадца Ціханоўскай – Франак Вячорка. Ціханоўская падзякавала прэзідэнту Літвы за падтрымку Беларусі і беларускіх дэмакратычных сіл і абмеркавала далейшае супрацоўніцтва. Таксама абмеркавалі і пытанні шостага пакета санкцыяй супраць уладаў Аляксандра Лукашэнкі і ўрачыстасці у гонар беларускага асветніка Францыска Скарыны. Мінулы раз яны сустракалася 25 сакавіка, з той сустрэчы мінула 9 месяцаў, прыгадвае Франак Вячорка, гэта была больш практычная размова.

– Тычылася транзіту, санкцыяў, двухбаковых адносінаў. Гаварылі як пра палітычнае, так і пра культурнае. Ён паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб балтыйскія краіны прыпынілі транзіт калія праз свае парты і чыгункі, а таксама паспрыялі жорсткаму пакету санкцый, які павінен закрыць лазейкі. З іншага боку пагаварылі пра значэнне дня Волі 25 сакавіка, каб нешта рэалізаваць супольнае ў Вільні, і год Скарыны – у Літве ён абвешчаны афіцыйна.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

А мерапрыемствы да году Францішка Скарыны — пачынаюцца ужо 20 студзеня, кажа Франак Вячорка. Ціханоўская далучыцца да богаслужбы ў гонар Скарыны і пачатку кнігадрукаваньня, якая пройдзе ў гарадах Беларусі, Літвы, Чэхіі і Польшчы. У 2022 годзе адзначаецца 500 год з пачатку першадрукавання ў ВКЛ.

Беларускае Радыё Рацыя