Прадстаўнік АБСЕ асуджае арышты журналістаў у Беларусі



Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір асуджае арышты журналістаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, апублікаванай прэс-службай АБСЕ.

Дэзір заклікаў неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў. “Мяне трывожаць затрыманні і арышты журналістаў Міхаіла Аршынскага, Дзмітрыя Лупача, Алеся Асіпцова і Аляксандра Буракова за іх меркаваны ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. У журналістаў павінна быць магчымасць інфармаваць пра падзеі, якія ўяўляюць грамадскую цікавасць, у тым ліку і грамадскія пратэсты. Я вельмі занепакоены гэтым рашэннем, якое парушае свабоду СМІ”, — адзначыў Дэзір.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ukranews.com