Прадстаўнікам Расеі і Беларусі забаранілі ўваход у Еўрапарламент
2 месяцы таму
Старшыня Еўрапарламента Раберта Мецола абвясціла ў пятніцу, што расейскім і беларускім дыпламатам забаронены ўваход у парламент. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

„З сённяшняга дня дыпламатычным і ўрадавым супрацоўнікам з Расеі і Беларусі забаронены ўваход у Еўрапарламент. У Доме дэмакратыі няма месца для тых, хто імкнецца разбурыць дэмакратычны парадак”, — напісала Мецола ў Twitter.
Беларускае Радыё Рацыя