Прадстаўнікі беларускіх дэмпартый і арганізацый назіралі за выбарамі ў Швецыі



Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных партый і арганізацый мелі магчымасць назіраць за мясцовымі і парламенцкімі выбарамі ў Швецыі.

Па словах кіраўніка Руху „За свабоду” Юрася Губарэвіча, розніца між беларускім і шведскім досведам вялікая і не на карысць Беларусі:

У Швецыі выбарчыя кампаніі праходзяць галосна, публічна, адкрыта. Сама працэдура галасавання і падліку галасоў таксама будуецца на заканадаўстве і шмат у чым будуецца на даверы паміж рознымі групамі грамадства. Натуральна, канешне ёсць і механізмы кантролю, любая партыя можа мець сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях. У Беларусі сітуацыя абсалютна адваротная. У нас поўная закрытасць, у нас адсутнасць магчымасці доступу да тых мерапрыемстваў, якія праводзіць выбарчыя камісіі.

Гэтыя камісіі ператварыліся ў нейкі зачынены, элітны, у двукоссі, клуб, куды выбіраюць адных і тых жа асоб і ўжо не першыя выбары. І як правіла, гэта тыя асобы, якія прымалі ўдзел у фальсіфікацыях, тым самым заслужыўшы давер ад прадстаўнікоў дзеючай улады, — лічыць Юрась Губарэвіч.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя