Прадстаўнікі дыппрадстаўніцтваў чыталі Купалу па-беларуску



21 лютага 2017 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле кіраўнікоў і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Я нясу вам дар”, арганізаванае сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем.

Гэта свята, якое стала ўжо традыцыйным для МЗС, было прымеркавана да Дня роднай мовы, заснаванага рашэннем ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці народаў свету.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

У сваім выступленні А.Краўчанка падкрэсліў, што словы Янкі Купалы адлюстроўваюць нашу беларускую гісторыю, наш розум, нашу волю, наш дух, наша беларускае сэрца. Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства адкрыў паэтычны вечар знакамітым купалаўскім вершам “Не загаснуць зоркі ў небе”.

Радкі Янкі Купалы, 135-годдзе з дня нараджэння якога сёлета адзначаецца ў свеце, чыталі па-беларуску і на сваіх родных мовах кіраўнікі і прадстаўнікі больш за 30 дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Менску.

mfa.gov.by

Фота mfa.gov.by

[manual_related_posts]