Прадстаўнікі партыі левых звернуцца ў Савет Міністраў



Некалькі тысяч подпісаў супраць пагаршэння сацыяльна-эканамічнага стану краіны і росту коштаў сабралі на Берасцейшчыне прадстаўнікі партыі левых ’’Справядлівы свет’’.

Пра гэта паведаміў старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Леанід Майструк.

Подпісы былі перададзеныя ў Менск, а ў хуткім часе будуць накіраваныя да Савету Міністраў, – распавёў палітык:

– Мяне трывожыць, што падчас збору подпісаў за індэксацыю заробкаў і пенсій, людзі не вельмі актыўна ставяць подпісы пад зваротам да Савета міністраў. Гэта гаворыць пра тое, што людзі напалоханыя і сумняваюцца.

– У прыватных размовах у часе збору подпісаў людзі пагаджаюцца, што краіне патрэбныя рэформы, паколькі жыццёвы ўзровень вельмі нізкі, – дадаў Леанід Майструк.

 Беларускае Радыё Рацыя