Пракуратура Нідэрландаў запатрабавала пажыццёвага зняволення для фігурантаў справы аб крушэнні малайзійскага боінга



Пракуратура Нідэрландаў запатрабавала пажыццёвага зняволення для чацвярых фігурантаў справы аб крушэнні боінга на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе.

Фота: capital.ua

Абвінавачанні прад’яўлены тром расейцам і ўкраінцу. Ніхто з іх у паседжаннях не ўдзельнічае. Як заявіў пракурор, іх дзеянні „не толькі пазбавілі жыцця 298 чалавек, яны пакінулі глыбокія шнары ў душах… сваякоў загінулых і жыхароў населеных пунктаў, паблізу якіх адбылося крушэнне МН17”.

Пры гэтым следства лічыць, што ніхто з фігурантаў асабіста не ўдзельнічаў у запуску „Бука” па „боінгу”. Масква неаднаразова абвяргала сваё дачыненне да катастрофы.

Беларускае Радыё Рацыя