Прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву разбілі твар?
Год таму
Расейскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў з’явіўся на прэзентацыі кнігі кіраўніка парламента анексаванага Крыма Уладзіміра Канстанцінава „Прайсці свой шлях” у Маскве з пабітым тварам. Па яго словах, пашкоджанні ён атрымаў падчас адпачынку на сядзібе ў Кактэбелі.
„Гэта часовая змена іміджу. Яна адлюстроўвае маю пазіцыю”, — сказаў ён.
Кісялёў растлумачыў, што зачапіўся за вяроўкі і „праехаўся тварам па жвіры”, калі саджаў масліны. „Я саджаў у Кактэбелі масліны, мы так пра іх клапаціліся, што расцягнулі ствол вяровачкамі. Я спатыкнуўся і расцягнуўся, праехаўся тварам па жвіры, бачыце, сляды ад каменьчыкаў”, — распавёў ён.
„Як вядома, жанчыны бачаць у мужчыну са шнарамі пераможцу ў сутычцы”, — дадаў Кісялёў.