Прапрацоўваецца афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Таджыкістан



Пытанні падрыхтоўкі афіцыйнага візіту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан разгледжаны на сустрэчы беларускага пасла Алега Іванова з міністрам замежных спраў гэтай краіны Сіраджыдзінам Асловым. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства Беларусі ў Таджыкістане.

Бакі таксама абмеркавалі арганізацыю Нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Таджыкістане і другога міжнароднага бізнес-форуму „Беларусь-Таджыкістан-Афганістан”. Чакаецца, што гэтыя мерапрыемствы пройдуць паралельна з візітам кіраўніка беларускай дзяржавы.

З улікам маючай адбыцца паездкі Сіраджыдзіна Аслова ў Менск для ўдзелу ў якасці старшыні ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва ў фармаце інтэграцыйных аб’яднанняў.

Аб арганізацыі маштабнай выстаўкі беларускай прадукцыі і бізнес-форуму ў Таджыкістане размова зайшла ў час візіту таджыкскага лідара Эмамалі Рахмона ў Менск у снежні 2017 года. Аляксандр Лукашэнка тады сказаў: „Самае галоўнае – мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час, можа вясной, арганізуем у Таджыкістане маштабную выстаўку нашых кампаній і прадпрыемстваў. З такім разлікам, каб разам з вамі выйсці на афганскі і пакістанскі рынкі”.

belta.by