Пратэсты ў Казахстане: колькасьць затрыманых набліжаецца да 8000



У Казахстане ў выніку масавых пратэстаў затрымалі 7939 чалавек. У прыватнасці, 207 чалавек былі затрыманыя на двух рынках у Алматы. Акрамя таго, паліцэйскія канфіскавалі пяць скрадзеных аўтамабіляў, дзве адзінкі халоднай зброі і чатыры агнястрэльнай, а таксама выкрадзеныя матэрыяльныя каштоўнасці, перадае аператыўны штаб Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі.

Напярэдадні паведамлялася пра завядзенне 125 крымінальных спраў. Дарэчы, джазавага музыку з Кыргызстану Вікрама Рузахунава, якога казахскія сілавікі выставілі тэрарыстам, ужо вызвалілі. У Казахстане за час пратэстаў загінулі 164 чалавекі.

Сёння, 10 студзеня, у краіне дзень нацыянальнай жалобы.

Беларускае Радыё Рацыя