Перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам



Падпісваць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрапейскім звязам трэба на раўнапраўнай аснове, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Чыноўнік падкрэсліў, што ўжо праведзеныя першыя кансультацыі з еўрапейскімі экспертамі ў двух пагадненнях – аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Беларусь гатовая працягнуць гэтыя кантакты.

Са слоў міністра, цяпер у Еўразвязе аналізуюць прапановы Беларусі. «Калі і падпісваць гэтыя пагадненні, то на раўнапраўнай аснове, як Еўразвяз падпісваў падобныя дакументы з Малдовай і Грузіяй», – адзначыў кіраўнік беларускай дыпламатыі. На ягоную думку, не трэба ставіць канкрэтныя тэрміны падпісання дакументаў, а варта правесці «вельмі якасную экспертную працу».

Макей таксама паведаміў, што чарговы раунд перамоваў з Еўрапейскім звязам па гэтым пытанні пройдзе да канца году.

Беларускае Радыё Рацыя