„Права выбару” рыхтуе назіральнікаў на Гарадзеншчыне



Прадстаўнікі кампаніі „Права выбару” рыхтуюць вялікую колькасць назіральнікаў, каб яны маглі быць амаль на ўсіх участках горада.

Кажа прадстаўнік кампаніі Сяргей Верамеенка:

– Кампанія „Права выбару” мела ўжо не адзін станоўчы досвед назірання, калі закрывалася практычна ўся акруга на якой балатаваліся незалежныя дэмакратычныя кандыдаты. Гэтым разам мы таксама жадаем закрыць па магчымасці адзін раён у Гародні, а магчыма і нават увесь горад. Прынамсі гэта ўваходзіць у нашыя планы. Зразумела, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй гэта будзе даволі складана. Нашыя назіральнікі будуць сачыць за тым, каб усе санітарна-эпідэміялагічныя нормы на кожным участку выконваліся.

Сяргей Верамеенка таксама вельмі здзіўлены прапановай, якую агучыла Лідзія Ярмошына:

– Цікавыя пытанні, калі на адзін участак маюць права прыйсці да некалькіх тысяч выбаршчыкаў, якія там будуць хадзіць, то чаму тады абмежавана колькасць назіральнікаў да 3-х чалавек. У Выбарчым кодэксе яна ніяк не прапісана, ну тады давайце адмяняйце выбары, калі ўжо на тое пайшло. Мы рыхтуемся, мы будзем глядзець, якая будзе далей сітуацыя. Супраць намераў Цэнтрвыбаркама мы ўсё ж такі будзем рыхтаваць нашых назіральнікаў, якія павінны даказаць, што ў нас ёсць права выбару, у нас павінна быць права выбару.

Гарадзенская кампанія „Права выбару” збіраецца супрацоўнічаць з кампаніяй „Сумленныя людзі”, каб назіральнікі былі на ўсіх выбарчых участках Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]