Праваабаронцы прызналі палітвязнем лідара АГП Мікалая Казлова
Праваабаронцы прызналі палітвязнем лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова.

Ён адбывае трохмесячны арышт – за разгалошванне даных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. Казлова як сябра рады выклікалі на допыты ў Следчы камітэт, дзе ён некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску пра неразгалошванне.
Потым палітык расказваў журналістам, як адбываліся гэтыя допыты. Яму прысуджалі адміністрацыйныя арышты, а ўрэшце асудзілі паводле крымінальнага артыкула.
