Правацэнтрысты вылучаць 90 кандыдатаў на выбарах (абноўлена)



Правацэнтрысцкая кааліцыя падчас кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў будзе рабіць стаўку на супрацу з грамадскімі актывістамі, якія змагаюцца за сацыяльна-эканмічныя і экалагічныя правы. Па словах Юрася Губарэвіча, старшыні Руху „За свабоду”, які ўваходзіць у правацэнтрысцкую кааліцыю, калі параўнаць мінулую кампанію парламенцкіх выбараў 2016 году і аб’яўленую на лістапад 2019-га году, то відавочна розніца ў настроях грамадства. Сфера змагання паміж беларускімі ўладамі і актыўнымі прадстаўнікамі грамадства вельмі моцна зрушылася ў тэму сацыяльна-эканамічных правоў, правоў на спрыяльны экалагічны асяродак, на спрыяльныя ўмовы для пражывання, — адзначыў Юрась Губарэвіч.

– Калі раней асноўнымі тэмамі любой выбарчай кампаніі былі вяртанне права выбару, незалежная судовая сістэма, свабода СМІ і г.д. Гэтыя тэмы і па сённяшні дзень застаюцца актуальнымі. Тут, на жаль, нічога не змянілася. Але ўсё большая колькасць прадстаўнікоў грамадства далучаецца да тых палітычных сілаў, якія гатовыя прадстаўляць і іх эканамічныя інтарэсы, іх права на спрыяльныя асяродак і г.д.

Таму задача правацэнтрыстаў — аб’яднаць усіх, хто гатоў змагацца. Парламенцкая кампанія стварае шмат умоваў дзеля гэтага. І найперш гэта легальны збор подпісаў не толькі за кандыдата, але і для вырашэння любых мясцовых праблемаў. „Штабы нашых кандыдатаў павінны стаць штабамі мясцовых супольнасцяў па вырашэнню канкрэтных праблемаў”, — сказаў Юрась Губарэвіч. Ён таксама падкрэсліў, што з заканчэннем кампаніі парламенцкіх выбараў праца не скончыцца. Яе працягам стане праца для працягу вырашэння лакальных праблемаў, а таксама правядзення праймерыза па вылучэнню кандыдата для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Правацэнтрысцкая кааліцыя вылучыла для ўдзелу ў кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў каля 90 патэнцыйных кандыдытаў. І гатовыя падтрымаць і іншых, каб у кожнай выбарчай акрузе быў кандытат ад правацэнтрыстаў.

Па словах выконваючага абавязкі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міколы Казлова, зрабіць гэта неабходна, нягледзячы на тое, што ўжо з пачатку кампаніі ўлады парушылі закон, таму што новыя выбары з’яўляюцца фактычна датэрміновымі.

– Галоўная адрозненне гэтай кампаніі ў тым што, як толькі пачалася, яна ўжо згубіла сваю легітымнасць. Таму што прызначэнне кампаніі на 2019 год парушае ўсе нормы Канстытуцыі. І ў нармальнай дэмакратычнай краіне гэта было б нагодай для імпічмента прэзідэнта. Гэтая кампанія праходзіць у атмасферы, калі людзі стаміліся ад самдурства ўлады. Гэтае самадурства праяўляецца ў розных дэкрэтах, у барацьбе з дармаедствам, прынятым законе аб адтэрміноўках, гэта барацьба з адукаванай моладдзю.

Люді стаміліся аб беднасці, самадурства і хочуць справядлівасці. Вось тая атмасфера, у якой будзе праходзіць гэтая парламенцкая кампанія, — лічыць Мікола Казлоў.

Беларускае Радыё Рацыя

***

Правацэнтрысты маюць намер вылучыць 90 кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў, паведамілі лідары кааліцыі на прэс-канферэнцыі 19 жніўня ў Менску.

Як адзначыў старшыня руху „За Свабоду” Юрый Губарэвіч, у папярэдніх спісах прыблізна 90 чалавек, з якімі цяпер узгадняюць акругі. Паводле яго слоў, спіс, магчыма, будзе пашырацца, кандыдаты будуць вылучацца як адзіным спісам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, так і праз збор подпісаў.

Губарэвіч адзначыў, што парадак дня гэтай выбарчай кампаніі прыкметна зрушыўся з палітычных пытанняў на сацыяльна-эканамічныя. Штабы кандыдатаў будуць выкладаць інтарэсы мясцовых супольнасцяў.

„За гэтыя тры гады сфера барацьбы паміж беларускімі ўладамі і актыўнымі прадстаўнікамі грамадства моцна зрушылася ў тэму сацыяльна-эканамічных правоў: права на спрыяльнае экалагічнае асяроддзе, на спрыяльныя ўмовы пражывання”, — лічыць ён.

Як заявіў у сваю чаргу сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, кааліцыя пойдзе на выбары з пакетам змен заканадаўства як на нацыянальным, так і мясцовым узроўнях.

„Гэта рэформа выбарчага заканадаўства, свабода СМІ, рэформа пенсійнай сістэмы і аховы здароўя, рэформа структуры горадабудаўніцтва, экалагічнага заканадаўства. І мы сёння заклікаем усіх, хто падтрымлівае неабходнасць рэформаў, далучацца да нашай каманды”, — сказаў ён.

Рымашэўскі адзначыў, што ідзе фармаванне шырокай кааліцыі не толькі з палітычных актывістаў, але і тых, хто займаецца экалагічнымі і сацыяльнымі праблемамі.

„Ва ўсіх гарадах будуць прадстаўнікі нашых структур. Мы ставім задачу аб’яднаць прадстаўнікоў спантанных рухаў за праўду і справядлівасць, гатовыя аказаць падтрымку гэтак жа, як і нашым кандыдатам”, — адзначыў прадстаўнік кааліцыі.

Выканаўца абавязкаў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў адзначыў, што гэтая парламенцкая кампанія з’яўляецца нелегітымнай, бо тэрмін паўнамоцтваў шостага склікання Палаты прадстаўнікоў указам кіраўніка дзяржавы быў скарочаны на 10 месяцаў.

„Галоўнае адрозненне гэтай кампаніі — ледзь пачаўшыся, яна страціла сваю легітымнасць. Таму што прызначэнне кампаніі на 2019 год парушае нормы Канстытуцыі, і ў дэмакратычнай краіне гэта стала б падставай для імпічменту прэзідэнту”, — лічыць ён.

Выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдуць 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада 2019 года.

БелаПАН

[manual_related_posts]