Прэмʼер Румыніі адклікаў праект указу, які выклікаў масавыя пратэсты



Прэмʼер-міністар Румыніі сацыял-дэмакрат Сорына Грындзяну пад ціскам масавай незадаволенасці адклікаў праект урадавага ўказу ў дэкрыміналізацыі шэрагу карупцыйных дзеянняў. Грындзяну пагадзіўся зь неабходнасцю грамадcкай дыскусіі з нагоды прапанаванай прававой рэформы.

Напярэдадні, 3 лютага, румынскі Упаўнаважаны ў правах чалавека («народны адвакат») Віктар Чорбя аспрачаў ўрадавую пастанову ў канстытуцыйным судзе. Раней рашэнне было аспрэчанае генеральным пракурорам і прэзідэнтам краіны Клаўсам Ёханісам.

Некалькі дзён запар у Бухарэсце праходзілі масавыя дэманстрацыі праціўнікаў карупцыі. Часам акцыі перерасталі ў сутыкненні. Былі затрыманыя больш за 100 чалавек.

svaboda.org