Прэм’ер Курдыстану абвінаваціў Беларусь у выкарыстанні мігрантаў для ціску на ЕЗ



Кіраўнік ураду курдскай аўтаноміі Іраку рэзка выказаўся на адрас уладаў Беларусі і публічна абвінаваціў іх у выкарыстанні мігрантаў для ціску на Еўразвяз. У інтэрв’ю тэлеканалу Sky News Arabic прэмʼер-міністр Курдыстану Масрур Барзані сказаў, што «мігранты заплацілі кантрабандыстам тысячы даляраў, каб перабрацца ў Беларусь, а там улады іх эксплуатавалі і выкарыстоўвалі для ціску на Еўразвяз», — прыводзіць ягоныя словы Kurdistan24.

Захад абвінавачвае рэжым Лукашэнкі ў наўмысным правакаванні «міграцыйнага крызісу» ў разліку на адмену санкцый.

Фота: arknews.net