Прэм’ер-міністр Польшчы падала ў адстаўку (абноўлена)



Новы кіраўнік урада Польшчы Матэвуш Маравецкі ў студзені памяняе міністраў. Экс-прэм’ер Беата Шыдла застанецца ва ўрадзе.

Пра гэта яна заявіла ў Сейме пасля таго, як падзякавала дэпутатам за супрацу, паведамляе radiopolsha.pl.

Па словах віцэ-міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслава Селіна, Шыдла стане віцэ-прэм’ерам, адказным за грамадскія пытанні: «У гэтай сферы яна дасягнула самых вялікіх поспехаў. Я думаю, што многія палякі ўдзячныя Беаце Шыдла за яе смелыя рашэнні ў сферы сацыяльнай палітыкі. Гэта бачна па рэакцыям на вестку аб яе адстаўцы ».

Па словах Яраслава Селіна, новы прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў студзені ўвядзе змены ва ўрадзе: «Мне здаецца, яму  спатрэбіцца час, каб з перспектывы прэм’ера ацаніць сітуацыю ў асобных ведамствах і задачы, якія стаяць перад імі. Ён падбярэ кадры, якія змогуць выканаць гэтыя задачы. Мяркую, што працэс магчымай змены міністраў зойме нейкі час. Безумоўна, па гэтым пытанні Маравецкі будзе кансультавацца з лідарам кіруючай партыі Яраславам Качыньскім і гэта абсалютна натуральна».

* * * 

Прэм’ер-міністр Беата Шыдла падала ў адстаўку. Палітычны камітэт вылучыў кандыдатуру віцэ-прэм’ера Матэвуша Маравецкага

Чуткі пра кадравыя перастаноўкі пацвердзіліся. Рашэннем палітычнага камітэта кіруючай партыі „Права і Справядлівасць”, былы міністр фінансаў і віцэ-прэм’ер Матэвуш Маравецкі заменіць Беату Шыдлу на пасадзе прэм’ер-міністра.

Пра змены ва ўрадзе паведаміла прэс-сакратар клубу „ПіС” Беата Мазурэк.

Пра тое, што Шыдла страціць пасаду, казалі цягам некалькіх месяцаў. Спачатку меркавалі, што яе можа замяніць лідар „ПіС” Яраслаў Качыньскі. Паводле іншай версіі – Маравецкі.

wp.pl