Прэм’ер-міністр Польшчы перадаў Святлане Ціханоўскай вілу пад Беларускі дом



Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі вырашыў перадаць Святлане Ціханоўскай вілу пад Беларускі дом. Ідэя „стварыць зародкі альтэрнатыўнай структуры ўрада Беларусі ў Польшчы” праўдападобна належыць прэмʼер-міністру.

Віла па адрасе вул. Крынічная 6 у варшаўскай Саскай Кемпе – гэта былая амбасада Тунісу.

Яе дызайнерам быў знакаміты даваенны архітэктар Люцыян Корнгольд, а дом быў пабудаваны для сямʼі Ротштэйнаў. Віла лічыцца пярлінай мадэрнісцкай архітэктуры.

Хоць яе будаўніцтва пачалося яшчэ да вайны, будынак быў завершаны ў пасляваенныя час. Пасля завяршэння будаўніцтва яна была рэзідэнцыяй амбасадара Францыі, а з 1960-х па 2015 год там жыў амбасадар Тунісу.

rp.pl