Прэм’ер-міністр Польшчы прапанаваў правесці саміт ЕЗ па Беларусі



Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прапанаваў правесці саміт ЕЗ па Беларусі, паведамляе reform.by.

Як паведамляецца на сайте канцылярыі польскага прэм’ера, ён накіраваў ліст кіраўніку Еўрапейскага савета Шарлю Мішэлю і старшыні Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляйен з адпаведнай прапановай.

Польскае МЗС таксама выступіла з заявай, у якой выказала глыбокую занепакоенасць жорсткім падаўленнем пратэстаў пасля выбараў.