Прэм’ер Польшчы пацярпела ў ДТЗ пад Кракавам (абноўлена)
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак сустрэўся з кіраўніцтвам Бюро аховы ўраду і атрымаў рапарт адносна дарожнага здарэння з удзелам картэжа прэм’ера Польшчы.
Палкоўнік Томаш Кэндзерскі, выконваючы абавязкі кіраўніка Бюро аховы ўраду паінфармаваў міністра, што праводзяцца адпаведныя працэдуры. Супрацоўнікі аховы ў добрым стане. Кіраўца прайшоў абследванне і праўдападона сёння будзе выпісаны са шпіталя. Адзін з супрацоўнік аховы ў выніку ДТЗ паламаў нагу.
Высветлілася, што картэж рухаўся паводле правіл з хуткасцю 50 км на гадзіну, а аўтамабілем прэм’ера кіраваў дасведчаны кіроўца.
Калона выконвала манеўр абгону ды пазбегла сутыкнення з „Фіятам”.
Прэс-сакратар малапольскай паліцыі Себасцьян Глень паведаміў:
21-гадовы кіроўца „Seicento” прызнаў сваю віну ў ДТЗ. За здзяйсненне парушэння яму пагражае да 3 гадоў турмы.
Нагадаем, што прэм’ер Польшчы Беата Шыдла пацярпела ў выніку ДТЗ з удзелам яе картэжу пад Кракавам, пра што паведаміла ў пятніцу Польскае тэлебачанне са спасылкай на прадстаўніка канцылярыі кіраўніка савета міністраў Рафала Бохенека.
Інцыдэнт адбыўся ў Асвенціме: адразу ў некалькі аўтамабіляў з картэжа ўрэзалася машына, якая выязджала з другараднай дарогі.
Прэм’ер была шпіталізавана для агляду, але не атрымала сур’ёзных траўмаў. Траўму нагі атрымаў супрацоўнік аховы ўрада.
„Спадарыня прэм’ер Беата Шыдла зараз праходзіць базавае абследаванне ў адной з бальніц Малапольскага ваяводства”, – паведаміў Себасцьян Глень, паведамляе radiopolsha.pl