Прэс-сакратар урада адмаўляе інфармацыю аб затрыманні Васіля Жарко
Прэс-сакратар урада Уладзіслаў Сычэвіч адмаўляе інфармацыю аб затрыманні віцэ-прэм’ера Васіля Жарко.
„Ён знаходзіцца на працоўным месцы”, — сказаў Сычэвіч БелаПАН.
Чуткі пра затрыманне Жарко з’явіліся раніцай 11 ліпеня, але не пацвярджаліся афіцыйна.
Як паведамляе партал tut.by са спасылкай на свае крыніцы, Жарко сёння выклікалі на допыт. „Жарко выклікалі на размову ў праваахоўныя органы ў другой палове дня ў пятніцу. Сёння, 11 ліпеня, ён таксама быў на допыце„, — сказала парталу знаёмая з сітуацыяй крыніца.
Жарко з мая 2006 года па снежань 2016-га займаў пасаду міністра аховы здароўя Беларусі, затым быў прызначаны віцэ-прэм’ерам.
У канцы чэрвеня старшыня Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык паведаміў аб выкрыцці маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя. Паводле яго інфармацыі, за сістэматычнае атрыманне хабараў затрымана група чыноўнікаў, сярод якіх — дырэктар цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, дырэктар прадпрыемства „Белмедтэхніка”, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама і начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны, а таксама шэраг службовых асоб „Белмедтэхнікі”. „За ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 430 (атрыманне хабару), 431 (дача хабару) і 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў) КК, затрыманыя ўзятыя пад варту, а таксама прымеенены іншыя меры стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, а ўсяго — больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі, супрацоўнічаюць са следствам”, — сказаў кіраўнік КДБ. Ён таксама адзначыў, што кошт лекаў і абсталявання з-за карупцыі завышалася на 10-60%, у асобных выпадках — на 100%.
29 чэрвеня Жарко заявіў журналістам, што не ведаў пра існаванне маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя. „Калі б я ведаў, то былі б меры прыняты яшчэ тады. Мы сапраўды кантралюем сітуацыю ў краіне, — заявіў Жарко. — Закупкі — гэта такі няпростае пытанне, што працоўны дзень свой пачыналі і завяршалі арганізацыямі закупак. Калі дзесьці мы штосьці адчувалі — адразу прымалі меры ў дачыненні да вінаватых, аж да вызвалення ад займаных пасад. Але што ў такую справу вырасце, я проста не чакаў„. БелаПАН
