Прэс-служба Крамля пацвердзіла візіт Пуціна ў Беларусь 30 чэрвеня



Прэс-служба Крамля пацвердзіла візіт Уладзіміра Пуціна ў Беларусь 30 чэрвеня.

„30 чэрвеня Уладзімір Пуцін наведае Рэспубліку Беларусь з рабочым візітам, падчас якога прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Наведаць цырымонію закрыцця гульняў Пуціна запрасіў Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы 25 чэрвеня. Прэзідэнты „коратка абмеркавалі двухбаковы парадак дня”, паведаміла па выніках гутаркі прэс-служба Лукашэнкі.

Цырымонія закрыцця Еўрапейскіх гульняў пройдзе ўвечары 30 чэрвеня на стадыёне „Дынама”. На ёй таксама чакаецца прысутнасць прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, паведамляла раней прэс-служба Лукашэнкі.

belapan.by