Прэс-служба Назарбаева паведаміла, што ён знаходзіцца ў сталіцы Казахстана



Паводле прэс-сакратара Айдаса Укібаева, Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца ў сталіцы Казахстана.

„Елбасы знаходзіцца ў сталіцы Казахстана горадзе Нур-Султане. Просім не распаўсюджваць загадзя ілжывую і спекуляцыйную інфармацыю. Елбасы праводзіць шэраг кансультатыўных сустрэч і знаходзіцца на прамой сувязі з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым”, – цытуе заяву прэс-сакратара Informburo.kz.