Прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага „Іртутнае срэбра жыцця”



22 ліпеня ў Менску адбылася прэзентацыя кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага „Іртутнае срэбра жыцця”. Кніга напісана Алесем Бяляцкім у зняволенні ў Бабруйскай калоніі, куды аўтар трапіў за праваабарончую дзейнасць.

Гэта ўжо другая кніга, падрыхтаваным да выдання Алесем Бяляцкім у турме. У 2012 годзе выйшаў зборнік літаратуразнаўчых эсе “Асвечаныя Беларушчынай”, а неўзабаве выйдзе кніга ўспамінаў, нататак, інтэрв’ю “Халоднае крыло Радзімы”.

Як адзначыў на прэзентацыі Зміцер Дашкевіч, кнігі, напісаныя ў турме вельмі важныя, бо даюць магчымасць зразумець чытачам, што “і там можна быць вольным”.

 Кніга „Іртутнае срэбра жыцця”, прысвечаная праваабарончаму беларускаму і міжнароднаму руху, а таксама падзеям 2010 году ў Беларусі.

Укладальніца кнігі Алена Лапцёнак.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя