Прэзідэнт Фінляндыі Нііністэ пераабраны ў першым туры



Завяршылася галасаванне на выбарах прэзідэнта Фінляндыі. Пасля папярэдняга падліку галасоў з вялікім адрывам наперадзе цяперашні кіраўнік дзяржавы Саўлі Нііністэ, паведаміў фінскі тэлеканал Yle.

За цяперашняга прэзідэнта Фінляндыі прагаласавала 62,9% выбарцаў. 

Яго бліжэйшы супернік, кандыдат ад „зялёных” Пекка Хаавіста, набраў 12,2% галасоў. Іншым прэтэндэнтам дасталося менш, чым па  7%.

Усяго ў прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі брала ўдзел 8 кандыдатаў. Для перамогі патрэбна было набраць больш 51% галасоў.

Канчатковыя афіцыйныя вынікі выбараў будуць абвешчаны 30 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя