Прэзідэнт Грузіі перапыніла візіт у Менск з-за беспарадкаў у Тбілісі



Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, якая знаходзіцца з візітам у Беларусі, прыняла рашэнне вярнуцца на радзіму.

Такое рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняла ў сувязі з масавымі беспарадкамі, распачатымі напярэдадні ў сталіцы.

Акцыя пратэсту пачалася з-за візіту ў Грузію дэлегацыі парламента Расеі. У цэнтр Тбілісі выйшла некалькі тысяч чалавек. Паліцыя для навядзення парадку выкарыстала слезацечны газ і гумовыя кулі. Медыкі афіцыйна пацвердзілі колькасць пацярпелых: 14 маніфестантаў і 38 паліцэйскіх.

Фота: Reuters

На думку прэзідэнта Грузіі, за пратэстамі бачны расейскі след: „Расея – наш вораг і акупант. Кіраваная ёю пятая калона  можа апынуцца больш небяспечнай, чым адкрытая агрэсія. Раскол краіны і грамадства і ўнутранае супрацьстаянне больш за ўсё на руку менавіта Расеі. Той, хто заахвочвае, і каго задавальняе ўнутранае супрацьстаянне, воляй-няволяй становіцца правадніком расейскай палітыкі і выканаўцам яе планаў…» – пракаментавала падзеі ў сталіцы Грузіі Саломэ Зурабішвілі. 

naviny.by

© Фота: Bernd von Jutrczenka, dpa, Globallookpress