Прэзідэнт Казахстана не плануе прыехаць у Маскву 9 мая



Візіт прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева ў Маскву з нагоды святкавання Дня Перамогі не запланаваны. Пра гэта паведаміў 5 траўня ТАСС амбасадар рэспублікі ў РФ Ермек Кашарбаеў.

Фота rbc.ru

„Не плануецца”, – сказаў ён, адказваючы на ​​адпаведнае пытанне.

„Прымуць удзел прадстаўнікі дыпкорпуса, мае калегі-паслы. Я таксама збіраюся ўдзельнічаць, запрашэнне атрымаў”, – удакладніў пасол.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што спецыяльных запрашэнняў гасцям з замежных краін на святкаванне ў Маскве 76-годдзя Перамогі не рассылалася, бо дата не юбілейная, але гэта не значыць, што лідары суседніх і саюзніцкіх Расеі краін не могуць пры жаданні прыехаць.

tass.ru