Прэзідэнт Казахстана прызначыў новага пасла ў Беларусі



Указам прэзідэнта Казахстана Бейсенбаеў Аскар Асанавіч прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі, пастаянным прадстаўніком пры Устаўных органах СНД па сумяшчальніцтве, паведамляе агенцтва Казінформ са спасылкай на прэс-службу Акорды.

Іншым указам прэзідэнт вызваліў Ертысбаева Ермухамета Кабідзінавіча ад пасады пасла Казахстана ў Беларусі, пастаяннага прадстаўніка пры Устаўных органах СНД па сумяшчальніцтве.

Да прызначэння Аскар Бейсенбаеў быў дэпутатам Сената парламента Казахстана.

zviazda.by