Прэзідэнт Латвіі заклікаў Еўропу быць пільнай



Прэзідэнт Латвіі Раймондс Вейоніс заклікаў краіны Еўропы быць адзінымі, каб папярэдзіць напад Расеі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю нямецкаму часопісу Spiegel.

Раймондс Вейоніс адзначыў, што Расея і Латвія з’яўляюцца суседзямі і эканамічныя інтарэсы ў іх агульныя, але пры гэтым заклікаў еўрапейцаў да пільнасці.

„Нам патрэбен надзейны стрымліваючы фактар, каб аднойчы Расея не напала на іншую еўрапейскую краіну – як раней напала на Украіну. Еўропа павінна быць адзінай”, – заявіў Вейоніс.

Таксама прэзідэнт Латвіі прызнаў, што бальшыня этнічных расейцаў, якіх у Латвіі каля чвэрці ад усяго насельніцтва, лаяльныя да цяперашніх расейскіх уладаў.

Беларускае Радыё Рацыя