Прэзідэнт Літвы і прэм’еры Латвіі і Эстоніі сустракаюцца ў Берліне з канцлерам Нямеччыны



Вучэнні ў Беларусі і прысутнасць на беларускай тэрыторыі значнай колькасці расійскіх войск выклікае занепакоенасць на Захадзе. Адміністрацыя ЗША лічыць правядзенне сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў „дзеяннямі, накіраванымі на эскалацыю” сітуацыі вакол Украіны.

Гітанас Наўседа

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэмʼер-міністры Латвіі і Эстоніі Крышаніс Карыньш і Кая Калас абмяркоўваюць з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам пытанні бяспекі і вайсковыя аперацыі Расіі ля межаў Украіны і Беларусі, а таксама пытанні ўмацавання стрымлівання і абараназдольнасці на ўсходнім флангу альянсу.

На гэтым тыдні Берлін абвясціў, што ўзмоцніць шматнацыянальны батальён НАТО ў Літве і накіруе туды каля 350 дадатковых вайскоўцаў.

Учора Нідэрланды абвясцілі аб павелічэнні колькасці сваіх жаўнераў у Літве з 270 да 350. Літва таксама заявіла, што імкнецца да пастаяннай прысутнасці амерыканскіх жаўнераў на сваёй тэрыторыі.

[manual_related_posts]