Прэзідэнт Літвы звернецца да ЗША, каб амерыканскія войскі знаходзіліся ў краіне пастаянна



Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў, што звернецца да ўладаў ЗША з просьбай размясціць на тэрыторыі краіны амерыканскія войскі на сталай аснове, піша Reuters.

Фота: delfi.lt

Раней у лютым Гітанас Наўседа казаў, што вядзе з Нямеччынай і ЗША перамовы аб павелічэнні замежнага вайсковага кантынгенту ў Літве – на тле размяшчэння 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай, у тым ліку ў Беларусі. Наўседа казаў, што праз гэта Літва сутыкнулася з самай небяспечнай сітуацыяй з моманту аднаўлення незалежнасці ў 1990-1991 гадах.

[manual_related_posts]