Прэзідэнт Польшчы: адмаўленне Кіевам гістарычных фактаў непрымальнае



Анджэй Дуда раскрытыкаваў адмову Кіева дапускаць польскіх археолагаў да раскопак на ўкраінскай тэрыторыі.

«Мы не можам прыняць таго, што некаторыя прадстаўнікі ўладаў Украіны адмаўляюць гістарычныя факты» – заявіў Анджэй Дуда раніцай у пятніцу ў інтэрв’ю каталіцкім радыёстанцыям.

Анджэй Дуда адказаў на пытанне радыёвядучага, як ён ацэньвае адмову Кіева дапускаць польскіх археолягаў да правядзення раскопак масавых пахаванняў палякаў ва Украіне.

«Я вельмі негатыўна ацэньваюць такія дзеянні, мяне гэта вельмі непакоіць. Мяне таксама непакоіць, што высокапастаўленыя ўкраінскія чыноўнікі дазваляюць сабе выказванні, якія непрымальныя ў добрасуседскіх адносінах», – адказаў прэзідэнт Польшчы.

Анджэй Дуда зазначыў, што «праўда ў адносінах паміж народамі мае фундаментальнае значэнне». «З тым, што гэтую праўду вельмі часта адмаўляюць украінскія грамадзяне і, на жаль, некаторыя прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў, мы як палякі пагадзіцца ня можам», – падкрэсліў прэзідэнт.

Пры гэтым Анджэй Дуда зазначыў, што хацеў бы, каб польска-ўкраінскія адносіны былі як найлепшымі.

Прыгадаем, Украіна забараніла працы польскіх археолагаў на сваёй тэрыторыі ў чэрвені гэтага году. Адбылося гэта пасля таго, як актывісты нацыяналістычнай арганізацыі Ruch Narodowy дэсантавалі помнік партызанам Украінскай паўстанцкай арміі ў вёсцы Грушавіцы на польска-ўкраінскім памежжы. Умовай аднаўлення прац Кіеў называе адбудову помніка. Варшава лічыць гэта непрымальным. УПА ў Польшчы лічыцца злачыннай арганізацыяй, адказнай за этнічную чыстку палякаў у гады Другой сусветнай вайны.

Польскае Радыё