Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на прысуд шасці беларускім палітвязням



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на прысуд шасці беларускім палітвязням, а сярод іх Сяргею Ціханоўскаму, асуджанаму на 18 гадоў зняволення.

„Выказваю салідарнасць з усімі палітвязнямі рэжыму Лукашэнкі —  у тым] ліку] з асуджанымі ў рамках паказальнага працэсу Сяргея Ціханоўскага, — напісаў ён у Twitter па-беларуску: „Уражаны адвагай беларусак і беларусаў, барацьба якіх нагадвае нашу барацьбу з камуністычным рэжымам”, – дадаў польскі прэзідэнт.

Прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Уладзіміру Цыгановічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову  асудзілі таксама Еўразвяз і ЗША.