Анджэй Дуда: Польшча не прызнае ніякіх дамоўленасцяў, прынятых “па-над яе галавой”



Сярод тэм перамоў з прэзідэнтам Чарнагорыі Міла Джуканавічам ён, між іншым, адзначыў, бяспеку і становішча на польска-беларускім памежжы. Прэзідэнт Дуда падкрэсліў, што менавіта Аляксандр Лукашэнка “штурхае” мігрантаў у Еўразвяз. Палітык адзначыў, што канфлікт разгарнуўся ня так далёка ад Сувалак – адзінага ўчастка, які злучае краіны Балтыі з астатняй часткай Еўразвязу і НАТО, таму гэта стратэгічнае месца.

Анджэя Дуду на канферэнцыі спыталі, пра што была яго размова з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Польскі лідар падкрэсліў, што Польшча не прызнае ніякіх дамоўленасцяў, прынятых “па-над яе галавой”:

„Мы не будзем рабіць нічога, што вырашаюць без нас, мы суверэнная дзяржава, якая мае права сама вырашаць, і мы будзем неўстанна выконваць гэтае права. У сувязі з гэтым, размова канцлера Ангелы Меркель як з прэзідэнтам Пуціным, і з Лукашэнкам асабіста выклікала маё здзіўленне, таму што ніхто з сур’ёзных лідараў дагэтуль не размаўляў са спадаром Лукашэнкам, які сфальсіфікаваў прэзідэнцкія выбары. Але гэтыя перамовы тычыліся толькі жорсткай пазіцыі Нямеччыны”.

“Гэтая пазіцыя грунтуецца на патрабаванні да Лукашэнкі, каб ён спыніў гібрыдныя атакі на граніцах з Еўразвязам”, – дадаў Анджэй Дуда.